Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліп 2019

Мінфін Беларусі мае намер да канца ліпеня размясціць у РФ дзяржаблігацыі на 5-10 млрд расійскіх рублёў

Мінфін Беларусі мае намер да канца ліпеня размясціць у РФ дзяржаблігацыі на 5-10 млрд расійскіх рублёў

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі мае намер да канца ліпеня размясціць на рынку Расійскай Федэрацыі дзяржаблігацыі на суму 5-10 млрд расійскіх рублёў, заявіў сёння журналістам намеснік міністра фінансаў Беларусі Андрэй Белкавец на канферэнцыі Fitch Ratings "Беларусь у 2019 годзе: агляд па макраэканамічнай сітуацыі і банкаўскім сектары", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэтым тыдні мы апублікуем індыкатыўныя ўмовы размяшчэння. Роўд-шоу пачнецца 22 ліпеня і да канца месяца будзе закрыта сама здзелка", - адзначыў Андрэй Белкавец.

Намеснік міністра нагадаў, што на мінулым тыдні паспяхова размясціў даўгавыя паперы на расійскім рынку беларускі рытэйлер "Еўрагандаль". Паводле яго слоў, стаўка размяшчэння папер Еўрагандлю ў тым ліку з'яўляецца арыенцірам і для Мінфіна. У любым выпадку "стаўка адназначна будзе ніжэйшая за 10 працэнтаў гадавых", удакладніў Андрэй Белкавец.

Ён сказаў, што ў ліпені плануецца размясціць транш на суму 5-10 млрд расійскіх рублёў. "У нас праграма на 30 млрд расійскіх рублёў, там 6 траншаў. Мы будзем рабіць гэта паступова, пачнём з аднаго траншу невялікага і паглядзім на попыт, - сказаў намеснік міністра. - Пачнём з 5 млрд расійскіх рублёў, паглядзім на апетыт інвестараў і, можа, 10 млрд расійскіх рублёў размесцім. Таргет у нас - 10 млрд расійскіх рублёў, думаю, на суверэна попыт будзе".

Андрэй Белкавец падкрэсліў, што ключавым крытэрыем пры размяшчэнні будзе стаўка. "Мы таргетуем у першую чаргу стаўку. Наша мэта не заняць больш, а заняць танней", - сказаў ён.

Як паведамлялася раней, Банк Расіі зарэгістраваў пяць выпускаў аблігацый Беларусі агульным аб'ёмам 30 млрд расійскіх рублёў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі