У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Жнв 2017

Мінэнерга расказала аб выкананых у першым паўгоддзі на БелАЭС работах

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках першага паўгоддзя бягучага года пры ўзвядзенні Беларускай АЭС выканана работ па генеральным кантракце на суму $281,9 млн, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства энергетыкі.

У справаздачным перыядзе прадаўжаліся работы па ўзвядзенні першага і другога энергаблокаў Беларускай АЭС, а таксама агульнастанцыйных аб'ектаў. У красавіку 2017 года зманціраваны корпус рэактара першага энергаблока, чатыры парагенератары, кран эстакады транспартнага шлюза. У чэрвені пачата зварка галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода.

На першым энергаблоку і шэрагу агульнастанцыйных аб'ектаў вядзецца мантаж асноўнага тэхналагічнага, цепламеханічнага і электратэхнічнага абсталявання. У будынку рэактара другога энергаблока выконваюцца работы па ўстаноўцы ўнутранай ахоўнай абалонкі.

У рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2017 год у першым паўгоддзі будаваліся восем жылых дамоў. Прадаўжалася будаўніцтва аб'ектаў ваеннага гарадка для вайсковай часці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску