Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Сак 2016

Мінэканомікі і ЕБРР абмеркавалі новую стратэгію банка для Беларусі на 2016-2019 гады

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі і віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця па пытаннях палітыкі і партнёрства Алан Пію абмеркавалі новую стратэгію ЕБРР для Беларусі на 2016-2019 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

"17 сакавіка адбылася сустрэча міністра Беларусі Уладзіміра Зіноўскага з віцэ-прэзідэнтам ЕБРР па пытаннях палітыкі і партнёрства Аланам Пію. Ключавой тэмай абмеркавання стала падрыхтоўка новай стратэгіі ЕБРР для Беларусі на 2016-2019 гады і пашырэнне дзейнасці банка ў краіне", - адзначылі ў прэс-службе.

Міністр эканомікі падзякаваў менеджменту і кіраўніцтву ЕБРР за канструктыўную пазіцыю банка адносна Беларусі. Ён адзначыў, што развіццё ўзважанага і прагматычнага дыялогу беларускага ўрада і ЕБРР садзейнічалі значнаму пашырэнню аперацый банка ў краіне. Партфель аперацый за апошнія тры гады павялічыўся больш як у 2,5 раза і на сённяшні дзень складае 555 млн. еўра. Пры падтрымцы ЕБРР рэалізаваны знакавыя інвестыцыйныя праекты ў прыватным сектары: уведзены заводы ў машынабудаўнічай галіне, дрэваапрацоўцы і шэрагу іншых галін.

"Думаю, што мы падышлі да таго этапу, калі важна ўзважана і канстуктыўна ацаніць вынікі нашага ўзаемадзеяння, існуючы патэнцыял да пашырэння супрацоўніцтва і перайсці на якасна новы ўзровень - да паўнацэннай стратэгіі, максімальна напоўненай зместам і арыентаванай на вынік. Мы ўпэўнены, што прыняцце новай краінавай стратэгіі, арыентаванай на паўнацэнны ўдзел ЕБРР у фінансаванні праектаў у Беларусі, стане пачаткам новага этапу ў нашых узаемаадносінах, які перасягне нават папярэдні вельмі рэзультатыўны перыяд", - заявіў міністр у час сустрэчы.

Уладзімір Зіноўскі паведаміў, што ў якасці перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва з ЕБРР урад Беларусі бачыць сумесныя праекты ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергетыкі і энергаэфектыўнасці, а таксама транспартнай інфраструктуры. "Беларусь высока ацэньвае намаганні банка па падтрымцы развіцця малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Мы зацікаўлены ў аднаўленні былых аб'ёмаў фінансавання па праграмах мікракрэдытавання малых і сярэдніх прадпрыемстваў і падтрымцы знешняга гандлю", - адзначыў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі