Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Жнв 2015

Мятлікаў: Беларуска-пакістанскае ўзаемадзеянне развіваецца дынамічна і плённа

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-пакістанскае ўзаемадзеянне развіваецца дынамічна і плённа. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў у час Беларуска-пакістанскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мятлікаў нагадаў, што напярэдадні адбылося першае пасяджэнне Беларуска-пакістанскага дзелавога савета, дзе былі акрэслены першачарговыя і найбольш перспектыўныя напрамкі пашырэння супрацоўніцтва. У іх ліку машынабудаванне, нафтахімія, распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў, дрэваапрацоўка, сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць. Гандлёва-прамысловыя палаты Беларусі і Пакістана дамовіліся аб пастаянным абмене дзелавой інфармацыяй і ўзаемадзеянні.

Паводле інфармацыі Міхаіла Мятлікава, у Беларуска-пакістанскім бізнес-форуме сёння прымаюць удзел 60 кампаній з Беларусі і 40 - з Пакістана. У час форуму запланаваны прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу і асаблівасцей вядзення бізнесу ў Беларусі. Акрамя таго, гасцям Пакістана раскажуць аб прамысловым патэнцыяле Беларусі. У сваю чаргу прадстаўнікі пакістанскага боку раскажуць аб інвестыцыйным і дзелавым клімаце сваёй краіны.

Праграму сённяшніх дзелавых мерапрыемстваў прадоўжаць двухбаковыя перагаворы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі