Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Лют 2016

Мясніковіч прапануе індыйскім фармкампаніям супрацоўніцтва і выхад на рынак ЕАЭС

29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч прапануе індыйскім фармацэўтычным кампаніям супрацоўніцтва і выхад на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дэлегацыі Савета садзейнічання экспарту фармацэўтычнай прадукцыі Індыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што ў развіцці беларускай эканомікі фармацэўтычная прамысловасць адыгрывае прыярытэтную ролю. Пры гэтым Беларусь каля 50 працэнтаў лякарстваў купляе за мяжой. "Для невялікай еўрапейскай дзяржавы штогадовы імпарт на больш як $500 млн даволі адчувальны", - лічыць старшыня Савета Рэспублікі. Паводле яго слоў, Беларусь закупляе на індыйскім рынку вялікія аб'ёмы гатовых лекавых сродкаў і фармацэўтычных субстанцый, і яны не зніжаюцца.

Між тым, у Беларусі прынята стратэгічнае рашэнне значна нарошчваць уласную вытворчасць лякарстваў. "Таму чысты імпарт, магчыма, будзе крыху аптымізаваны, каб прыярытэт аддаваць сумеснай вытворчасці лякарстваў. Давайце гэты бізнес рабіць разам", - сказаў Міхаіл Мясніковіч, звяртаючыся да індыйскіх партнёраў.

Сярод пераваг такога супрацоўніцтва старшыня верхняй палаты парламента адзначыў у перспектыве магчымасць без усялякіх абмежаванняў працаваць на вялікім еўразійскім рынку лякарстваў. "Лякарстваў не хапае ў Расіі, Казахстане, а ЕАЭС, членам якога з'яўляецца Беларусь, забяспечвае свабоднае абарачэнне лякарстваў на еўразійскай прасторы. У рамках ЕАЭС свабоднае абарачэнне без бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў прынята ў першую чаргу менавіта па лякарствах", - заўважыў Міхаіл Мясніковіч. Ён дадаў, што ў хуткім часе ўсе бар'еры па лякарствах у інтэграцыйным аб'яднанні здымаюцца поўнасцю. У сувязі з гэтым ужо ратыфікаваны неабходныя пагадненні, праводзяцца адміністрацыйныя працэдуры.

"Пакуль мы не ставім пытанне аб узроўні лакалізацыі, на першых этапах ён можа быць даволі нізкім, гэта значыць будзе з вашага боку ў большай ступені прысутнічаць імпарт, але паступова мы можам лакалізацыю павялічваць. Усё гэта будзе ўзгоднена ў дзеяннях. Будзем імкнуцца стварыць камфортныя ўмовы для нашай сумеснай работы", - запэўніў Міхаіл Мясніковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі