Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Врс 2015

Мясніковіч: Беларусь прыходзіць на расійскі рынак не з устарэлай, а інавацыйнай прадукцыяй

17 верасня, Сочы /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь прыходзіць на расійскі рынак не з устарэлай, а інавацыйнай прадукцыяй. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, адкрываючы сумесную беларуска-расійскую прамысловую выстаўку на II Форуме рэгіёнаў у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што 20 працэнтаў прадукцыі, якую Беларусь пастаўляе на расійскі рынак, інавацыйная. "Мы прыходзім не з устарэлай, мы прыходзім з добрай інавацыйнай канкурэнтаздольнай на сусветным рынку прадукцыяй", - сказаў спікер.

Старшыня Савета Рэспублікі звярнуў увагу, што Расія і Беларусь - індустрыяльна развітыя дзяржавы. "У нас удзельная вага апрацоўчай прамысловасці ў валавым унутраным прадукце амаль 30 працэнтаў. Гэта вельмі вялікая ўдзельная вага. Рэспубліка Беларусь займае 43-е месца ў сусветным рэйтынгу па індэксе ведаў", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, гэтыя лічбы сведчаць аб вялікім патэнцыяле, які можа быць рэалізаваны на ўзроўні міжрэгіянальных адносін дзвюх краін.

Сёння ў Сочы адкрыўся II Форум Беларусі і Расіі, ён прадоўжыць сваю работу па 18 верасня. У пленарным пасяджэнні форуму прымуць удзел больш як 350 прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады Беларусі і Расіі, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў і бізнес-супольнасцей дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі