Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Sep 2015

Мядзведзеў: Неабходна прадоўжыць работу па спрашчэнні правіл доступу прадпрыемстваў Беларусі і Расіі на рынкі дзвюх краін

29 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Работу па спрашчэнні правіл доступу прадпрыемстваў Беларусі і Расіі на рынкі дзвюх краін неабходна прадоўжыць. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, адкрываючы сёння ў Маскве пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што прэтэнзіі па гэтым пытанні існуюць з абодвух бакоў. "Іх неабходна мінімізаваць і здымаць", - сказаў ён.

Прэм'ер-міністр Расіі адзначыў, што беларускія і расійскія кампаніі сталі актыўней выкарыстоўваць ва ўзаемаразліках нацыянальную валюту, гэта дае магчымасць эканомікам дзвюх краін быць менш адчувальнымі да знешніх уздзеянняў.

"Эканамічныя адносіны Беларусі і Расіі маюць усеабдымны і дыверсіфікаваны характар", - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў. У прыватнасці, рэалізуюцца вялікія двухбаковыя інвестыцыйныя праекты, уключаючы будаўніцтва Беларускай АЭС, праекты ў навукаёмістых галінах. "Але патэнцыял супрацоўніцтва яшчэ вялікі", - сказаў ён.

Акрамя таго, лічыць Дзмітрый Мядзведзеў, бакам неабходна ўважліва прааналізаваць структуру таварных патокаў. Некаторае зніжэнне ўзаемнага тавараабароту ён растлумачыў як аб'ектыўнымі, так і суб'ектыўнымі прычынамі. Пры гэтым, падкрэсліў прэм'ер-міністр Расіі, калі ў доларавым выражэнні беларуска-расійскі абарот знізіўся, то ў рублёвым ён вырас амаль на 20 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі