Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Apr 2021

Мезенцаў: канчаткова роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй адменяць да канца года

Мезенцаў: канчаткова роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй адменяць да канца года

7 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Тарыфы на сотавую сувязь паміж Беларуссю і РФ ужо зніжаны ў 7 разоў, канчаткова роўмінг адменяць да канца бягучага года. Аб гэтым паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў па выніках праведзенага сёння пасяджэння Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, на якім таксама абмяркоўваўся ход работы па адмене роўмінгу паміж дзвюма краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ведаю, што асабліва чакаецца рашэнне па адмене роўмінгу, - сказаў Дзмітрый Мезенцаў. - Сёння кіраўнікі двух зацікаўленых міністэрстваў пацвердзілі, што ўжо зроблена па інтэрканекце змяншэння кошту гэтых злучэнняў у 20 разоў. І, уласна кажучы, кошт самога трафіка ў залежнасці ад таго, які аператар забяспечвае яго, ужо сёння зніжаны ад трох да сямі разоў. Работа будзе пражоўжана, і мы да канца года павінны выйсці на той кошт, які зусім не адрозніваецца паміж званкамі ўнутры Беларусі і ўнутры Расіі ад званкоў адзін аднаму з адной і другой краіны".

Пасяджэнне Групы высокага ўзроўню прайшло пад кіраўніцтвам яе сустаршынь Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі і віцэ-прэм'ера Расіі Аляксея Аверчука. У ім таксама прынялі ўдзел адказны сакратар Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргей Стрэльчанка, кіраўнікі міністэрстваў Беларусі і Расіі, старшыя дыпламаты дыппрадстаўніцтваў дзвюх краін, адказныя работнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі