Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Nov 2017

МБРР выдзеліць крэдыт у памеры $100 млн на мадэрнізацыю кацельняў у Беларусі

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця выдзеліць $100 млн крэдытных сродкаў на мадэрнізацыю кацельняў у Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік дырэктара дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Уладзімір Камашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі налічваецца 3 787 кацельняў, у тым ліку 2 933 працуюць на мясцовых відах паліва. "Аб'ёмы мадэрнізацыі значныя. У 2016-2020 гадах запланавана перавесці каля 130 кацельняў на МВП, рэалізуецца праект выкарыстання драўняных біямас у цэнтралізаваным цеплазабеспячэнні. Згодна з праектам, да канца 2018 года - у 2019-м будуць мадэрнізаваны, пераведзены (на мясцовыя віды паліва. - Заўвага БЕЛТА) 20 энергакрыніц. Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця дасць на гэта $100 млн крэдыту, які выгадны для абодвух бакоў", - расказаў Уладзімір Камашка.

Паводле яго слоў, Сусветны банк выйшаў з прапановай прапрацаваць асваенне яшчэ $100 млн на тых жа ўмовах. Прадугледжваецца выдзяленне дадатковай або асобнай пазыкі для мэт энергазберажэння. "Плануецца некалькі складнікаў. Па-ранейшаму будзе праводзіцца мадэрнізацыя кацельняў, перавод на драўнянае паліва. І разглядаецца пытанне, каб быў складнік для жыллёвага сектара. Пакуль выпрацоўваюцца механізмы не столькі фінансавання, колькі вяртання крэдытных рэсурсаў, паколькі будзе задзейнічана ў пэўнай ступені насельніцтва", - растлумачыў намеснік дырэктара дэпартамента.

Беларусь у 2008 годзе далучылася да святкавання 11 лістапада Міжнароднага дня энергазберажэння. Работа ў сферы энергазберажэння і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі ў краіне праводзіцца ўжо больш за 20 гадоў. Зніжэнне энергаёмістасці ВУП Беларусі ў 2016 годзе да ўзроўню 2010 года склала 11,6 працэнта. Асноўны ўклад у энергазберажэнне дасягнуты за кошт мадэрнізацыі арганізацый прамысловасці і энергетыкі.

Доля мясцовых відаў паліва ў паліўным балансе арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі за 2010-2016 гады павялічана амаль у 1,5 раза - да 40,7 працэнта за кошт пераводу на выкарыстанне мясцовых відаў паліва 331 кацельні з устаноўкай 555 котлаагрэгатаў магутнасцю каля 695 МВт. Гэта дало магчымасць замясціць спажыванне імпартуемага прыроднага газу ў аб'ёме 163 млн куб.м. Доля вытворчасці электрычнай энергіі за кошт аднаўляльных крыніц энергіі ў агульным аб'ёме яе вытворчасці цяпер невысокая - каля 1 працэнта. Пры гэтым вытворчасць гэтай электраэнергіі ў краіне за апошнія шэсць гадоў павялічылася ў 3,1 раза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі