Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Лют 2021

МАЗ плануе нарасціць аб'ёмы паставак тэхнікі ў расійскія рэгіёны

МАЗ плануе нарасціць аб'ёмы паставак тэхнікі ў расійскія рэгіёны

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аўтамабільны завод разглядае магчымасць павелічэння аб'ёмаў паставак грузавой і пасажырскай тэхнікі ў расійскія рэгіёны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Аб гэтым ішла размова на нарадзе, якая прайшла на Мінскім аўтазаводзе. Удзел у ёй прынялі пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў, міністр прамысловасці Пётр Пархомчык. "Асноўным парадкам дня сталі пытанні па павелічэнні аб'ёмаў паставак грузавой і пасажырскай тэхнікі МАЗ у расійскія рэгіёны, а таксама развіццё вытворчасці Мінскага аўтазавода і павелічэнне долі інавацыйнай прадукцыі ў партфелі прадуктаў МАЗ на рынку РФ", - адзначылі на прадпрыемстве.

Падчас нарады таксама закраналіся і пытанні па пастаўках у Расію новага пероннага аўтобуса МАЗ 271, які будзе прадстаўлены на выставе NAIS-2021 у Маскве з 9 па 10 лютага гэтага года. "Шэсць такіх аўтобусаў працуюць ужо ў міжнародным аэрапорце Барыспаля, і цікавасць да гэтай мадэлі вялікая, улічваючы той факт, што Мінскі аўтамабільны завод - адзіны вытворца перонных аўтобусаў на тэрыторыі СНД, а гэта мадэль - ужо другое пакаленне аўтобусаў МАЗ для перавозкі пасажыраў у аэрапортах", - сказалі ў прэс-службе.

Мінскі аўтамабільны завод - адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Гандлёвую марку МАЗ шырока ведаюць у СНД і далёкім замежжы. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-5, 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання - усяго больш за 500 мадэлей і мадыфікацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі