Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Жнв 2020

МАЗ паставіць партыю тэхнікі ў Зімбабвэ

МАЗ паставіць партыю тэхнікі ў Зімбабвэ
Фота з архiва

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Партыя аўтамабільнай тэхнікі МАЗ будзе пастаўлена на рынак Зімбабвэ, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Кантракт прадугледжвае пастаўку ў афрыканскую краіну пяці седлавых цягачоў МАЗ-646087 і пяці паўпрычэпаў МАЗ-937900-010. Седлавыя цягачы маюць праварульную кампаноўку і прызначаны для перавозкі грузаў у краінах з левабаковым рухам. Паўпрычэпы грузападымальнасцю 30 т прызначаны для перавозкі будаўнічай тэхнікі.

У сталіцы Зімбабвэ Харарэ завяршаецца будаўніцтва шоўрума беларускай аўтатэхнікі, дзе будуць прадстаўлены буйнейшыя машынабудаўнікі.

МАЗ разлічвае таксама на запатрабаванасць сваёй пасажырскай аўтатэхнікі ў гэтым рэгіёне. "Абнаўленне аўтобуснага парку буйных населеных пунктаў - важнае пытанне для гэтай краіны, а патрэбнасць Зімбабвэ ў пасажырскай тэхніцы толькі ў бліжэйшы перыяд складае больш за 500 аўтобусаў. Тым больш трэба ўлічваць і той факт, што ў Мінскага аўтамабільнага завода ўжо ёсць вопыт стварэння спецыялізаванага пасажырскага транспарту для афрыканскага рэгіёна", - адзначылі на прадпрыемстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі