Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Чэр 2016

Мацвіенка: Супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі становіцца больш маштабным

7 чэрвеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі становіцца больш маштабным. Аб гэтым сёння заявіла старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка на адкрыцці Беларускага аграпрамысловага тыдня і III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Валянціна Мацвіенка звярнула ўвагу: "Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва набірае свае абароты, яно становіцца больш маштабным, рэзультатыўным, прагматычным, нацэленым на канчатковыя вынікі".

Старшыня Савета Федэрацыі Расійскай Федэрацыі адзначыла, што аб сур'ёзнасці намераў расійскага боку сведчыць той факт, што на Форум рэгіёнаў прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя з 40 рэгіёнаў Расіі. "Гэта рэкордная колькасць удзельнікаў за ўсе форумы", - сказала Валянціна Мацвіенка.

"Мы хочам зрабіць усё, каб III Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі быў рэзультатыўным, каб мы ў рамках міжрэгіянальнага прыгранічнага супрацоўніцтва ўносілі свой магутны ўклад у паглыбленне і пашырэнне нашага эканамічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва", - падкрэсліла спікер верхняй палаты расійскага парламента.

Яна падзякавала беларускаму боку за прадастаўленую ўдзельнікам форуму магчымасць азнаёміцца з дасягненнямі ў Беларусі ў сельскагаспадарчым машынабудаванні, прамысловасці. "Гэта вельмі важна, таму што і для Расіі, і для Беларусі развіццё сельскагаспадарчага комплексу - адзін з важнейшых прыярытэтаў. Нягледзячы на праблемы ў развіцці эканомік, неспрыяльную сусветную эканамічную кан'юнктуру, сельская гаспадарка Беларусі і Расіі дэманструе вельмі добрыя тэмпы развіцця", - лічыць Валянціна Мацвіенка.

На гэты момант з Беларуссю ўзаемадзейнічаюць 80 суб'ектаў РФ. Спікер верхняй палаты расійскага парламента з задавальненнем адзначыла, што на выстаўцы "Белагра-2016" прадстаўлена прадукцыя не толькі беларускіх, але і сумесных прадпрыемстваў, паколькі ў расійскіх рэгіёнах размешчана больш за 70 беларускіх зборачных вытворчасцей.

Міхаіл Мясніковіч і Валянціна Мацвіенка азнаёміліся з прадстаўленымі на выстаўцы ўзорамі сельскагаспадарчай тэхнікі, дасягненнямі ў сферах медыцыны, адукацыі, навукі, пабывалі ў павільёнах прадпрыемстваў харчовай прамысловасці.

У прысутнасці старшынь верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі быў падпісаны шэраг дакументаў, накіраваных на ўмацаванне міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. Так, пагадненне аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай галінах падпісалі Магілёўскі аблвыканкам і ўрад Тульскай вобласці. Таксама кіраўніцтва Магілёўскай вобласці падпісала пратакол аб намерах па развіцці супрацоўніцтва з урадам Новасібірскай вобласці. План мерапрыемстваў па актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі з Бранскай вобласцю падпісалі губернатар гэтага расійскага рэгіёна і старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам". Акрамя таго, сёння былі падпісаны кантракты паміж ТАА "Белнафтахім-Рас" (Масква) і ТАА "Авангард" (Санкт-Пецярбург) на пастаўку поліэфірнага валакна вытворчасці "Магілёўхімвалакно". Гомельскі хімічны завод і ТАА "ВАСТЭКА Партнерс" (Ніжні Ноўгарад) заключылі пагадненне на пастаўку сульфіту натрыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі