Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Apr 2018

Маштабная прэзентацыя беларускай тэхнікі і тавараў прайшла ў Кішынёве

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка беларускай тэхнікі і тавараў адкрылася сёння ў Палацы Рэспублікі Кішынёва. Маштабная прэзентацыя арганізавана ў рамках малдаўска-беларускага форуму дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў выставачным унітарным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У цырымоніі адкрыцця выстаўкі прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы, міністр эканомікі і інфраструктуры Малдовы Кірыл Габурыч, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Малдовы Сяргей Хара.

На выстаўцы прадстаўлены 30 вядучых беларускіх арганізацый і сотні папулярных беларускіх брэндаў у такіх сферах, як машынабудаванне, нафтахімія, навука і тэхналогіі, медыцына і фармацэўтыка, сельская гаспадарка і прадукты харчавання. Шэраг удзельнікаў выстаўкі працуюць ужо ў Малдове, іншыя прыехалі ў Кішынёў у пошуках дзелавых партнёраў.

Арганізатарам бізнес-форуму і выстаўкі з'яўляецца Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Аператар выстаўкі - "Белінтэрэкспа". Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Малдове і Гандлёва-прамысловай палаты Малдовы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі