Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Врс 2015

Малдова зацікаўлена ў новых інвестыцыйных праектах з Беларуссю

15 верасня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Малдова зацікаўлена ў прапановах эканамічных агентаў Беларусі па пачатку новых інвестыцыйных праектаў у рэспубліцы ў галіне ўтылізацыі адходаў, развіцця аднаўляльных крыніц энергіі і біямасы, будаўніцтва і г.д. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм'ер, міністр эканомікі Малдовы Стэфан Брыдэ ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Малдове Сяргеем Чычуком, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Стэфан Брыдэ адзначыў, што гандлёва-эканамічныя адносіны паміж Малдовай і Беларуссю з'яўляюцца прыкладам стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі, накіраванага на рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў для абодвух бакоў.

Паводле яго слоў, прыкладам можа служыць пагадненне паміж Міністэрствам эканомікі Малдовы і Міністэрствам прамысловасці Беларусі па ўкараненні сумеснага праекта па абнаўленні аўтобуснага парку Кішынёва, якое цяпер знаходзіцца ў працэсе зацвярджэння. "Мэта гэтага пагаднення - у запуску ў Кішынёве сумесна з партнёрамі з Беларусі сучаснай лініі па зборцы аўтобусаў, якія дапамогуць вырашыць праблему транспарціроўкі пасажыраў малдаўскай сталіцы", - сказаў Стэфан Брыдэ.

У сваю чаргу, Сяргей Чычук сказаў, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Малдовай, якая выбрала вектар інтэграцыі ў Еўрапейскі саюз, і Беларуссю, арыентаванай на паглыбленне адносін у Мытным саюзе, з'яўляецца прыкладам для іншых партнёраў па ўстанаўленні ўзаемавыгадных адносін з Малдовай.

У ходзе сустрэчы быў зроблены агляд бягучага стану гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі, адзначалася, што зніжэнне аб'ёмаў экспарту і імпарту звязана, у першую чаргу, з геапалітычнай сітуацыяй у рэгіёне, якая ўплывае на эканоміку дзвюх дзяржаў, а таксама невыкарыстанне максімальна патэнцыялу двух бакоў у развіцці супрацоўніцтва.

У гэтым кантэксце Стэфан Брыдэ і Сяргей Чычук дамовіліся арганізаваць кансультацыі на ўзроўні галіновых экспертаў, якія пасля дыскусій распрацуюць канкрэтныя прапановы для ініцыіравання, распрацоўкі і далейшага ўкаранення інвестыцыйных праектаў як у Малдове, так і Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі