Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліп 2015

Макей: Беларусь зацікаўлена ў цесным спалучэнні ЕАЭС і эканамічнага пояса Шаўковага шляху

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў цесным спалучэнні развіцця ЕАЭС і эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24", паведамляе БЕЛТА.

"Мы зацікаўлены ў тым, каб гэта ўзаемадзеянне ў рамках развіцця эканамічнага пояса Шаўковага шляху і ЕАЭС было цесна звязана. Лічым, што гэта адпавядае ідэі інтэграцыі інтэграцый, якую ў свой час вылучыў Прэзідэнт Беларусі. І гэта дакладна гэтак жа спалучаецца з прапановай Прэзідэнта Расіі аб стварэнні адзінай эканамічнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока", - заявіў міністр.

Ён адзначыў, што ў ходзе нядаўняга візіту Старшыні КНР у Беларусь размова ішла менавіта аб цесным удзеле ЕАЭС, і ў прыватнасці Беларусі, у ініцыятыве развіцця эканамічнага пояса Шаўковага шляху. "Больш таго, мы ўжо дамовіліся аб тым, каб цесна развіваць інфраструктуру ў Беларусі, якая будзе садзейнічаць развіццю гэтай ініцыятывы. Мы лічым, што гэта ініцыятыва абсалютна спалучаецца з развіццём Еўразійскага эканамічнага саюза", - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Гаворачы аб самітах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і БРІКС, што праходзяць ва Уфе, Уладзімір Макей падкрэсліў, што з усімі краінамі - удзельніцамі гэтых форумаў на двухбаковай аснове ў Беларусі складаюцца добрыя адносіны, якія дынамічна развіваюцца. "Мы хацелі б выкарыстаць наша знаходжанне тут, каб абмеркаваць пэўныя праблемныя пытанні ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з нашымі партнёрамі і знайсці іх вырашэнне", - адзначыў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі