Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Mar 2016

Макей: Беларусі і Венгрыі патрэбны сумесныя маштабныя інвестпраекты і глыбокая прамкааперацыя

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Венгрыі патрэбны сумесныя ўзаемавыгадныя маштабныя інвестыцыйныя праекты, глыбокая прамысловая кааперацыя. Такое меркаванне журналістам выказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у час афіцыйнага візіту ў Будапешт, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што для паспяховага развіцця краін сёння недастаткова простага гандлю. Размова аб гэтым ішла ў час яго перагавораў з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта.

"Нам патрэбны сумесныя ўзаемавыгадныя маштабныя інвестыцыйныя праекты, глыбокая прамысловая кааперацыя з перспектывай выхаду не толькі на нацыянальныя рынкі, але і на рынкі ЕС і ЕАЭС для Беларусі і Венгрыі адпаведна", - сказаў Уладзімір Макей.

У Будапешце міністры падпісалі праграму супрацоўніцтва паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Венгрыі. У ёй канкрэтныя мерапрыемствы ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферы, якія будуць садзейнічаць далейшай інтэнсіфікацыі адносін ва ўсіх сферах. Уладзімір Макей выказаў перакананасць, што гэты дакумент стане на бліжэйшы год своеасаблівай дарожнай картай супрацоўніцтва, рэалізацыя якой прывядзе краіны яшчэ бліжэй адна да адной.

Эканамічны патэнцыял Беларусі і Венгрыі значны, і, як мяркуе Уладзімір Макей, магчымасці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі выкарыстоўваюцца не да канца. На сучасным этапе адкрываецца мноства новых магчымасцей для супрацоўніцтва ў перспектыўных сферах. У іх ліку сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць, машынабудаванне і фармацэўтыка, фінансы, інфармацыйныя тэхналогіі і інавацыі, будаўніцтва і турызм.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі