У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Чэр 2015

Макей і прэзідэнт індыйскай групы кампаній "Хіндуджа" абмеркавалі перспектывы сумесных праектаў

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сёння сустрэчу з прэзідэнтам групы кампаній "Хіндуджа" Ракешам Гупта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, уключаючы рэалізацыю сумесных праектаў".

Група кампаній "Хіндуджа" (Hinduja Group) з'яўляецца адной з самых дыверсіфікаваных па сектарах дзейнасці. Кампаніі, якія ўваходзяць у холдынг, працуюць у 100 краінах свету ў 12 галінах. Акцыі шасці кампаній холдынга маюць абарачэнне на міжнародных біржах. Агульная колькасць занятых - больш за 70 тыс. чалавек. Гадавы даход у 2012 годзе склаў $25 млрд. З 1979 года штаб-кватэра холдынга размешчана ў Лондане. Ключавымі сферамі дзейнасці кампаній холдынга з'яўляюцца машынабудаванне, нафтахімія, банкаўская справа, энергетыка, інфармацыйныя тэхналогіі, нерухомая маёмасць і будаўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс