Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Кст 2015

Макей і Мезенцаў абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся сёння з генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Дзмітрыем Мезенцавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

"У ходзе гутаркі абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Наглядальнікі ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва прыбываюць у Беларусь для правядзення маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў. Як чакаецца, гэта група міжнародных наглядальнікаў прабудзе ў краіне да 12 кастрычніка.

Усяго, паводле апошняй інфармацыі, у Беларусі для маніторынгу галоўнай электаральнай падзеі акрэдытавана больш як 920 замежных наглядальнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі