Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Sep 2017

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу плануюць актывізаваць супрацоўніцтва

Міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Магілёўскай вобласці і кітайскага рэгіёна-пабраціма правінцыі Цзянсу неабходна актывізаваць. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі на бізнес-форуме правінцыі Цзянсу і Магілёўскай вобласці ў кітайскім горадзе Нанкін, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства эканомікі.

Уладзімір Зіноўскі адзначыў высокі ўзровень існуючых адносін паміж Беларуссю і Кітаем - давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Ён акцэнтаваў увагу на пераходзе ад крэдытнага фінансавання праектаў да прамых інвестыцый, спалучэння вытворчых патэнцыялаў дзвюх краін у рамках ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях". Таксама міністр расказаў аб перавагах Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" як унікальнай пляцоўкі для інвесціравання.

На форуме былі прэзентаваны новыя ўмовы вядзення бізнесу ў індустрыяльным парку "Вялікі камень", прадстаўлены інвестыцыйны і турыстычны патэнцыял Магілёўскай вобласці і магчымасці СЭЗ "Магілёў". Адбылася кантактна-кааперацыйная біржа прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці і правінцыі Цзянсу.

Беларуская дэлегацыя знаходзіцца з рабочым візітам у Кітаі з 24 верасня па 1 кастрычніка. Мэта - развіццё міжрэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і правядзенне інфармацыйнай кампаніі аб умовах інвесціравання і вядзенні бізнесу ў індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі