Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Стд 2025

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі працуюць над стварэннем крыптавалюты

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі працуюць над стварэннем крыптавалюты
Фота Pixabay

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з журналістамі пасля галасавання на выбарчым участку заявіў, што ў Беларусі ідзе работа над стварэннем крыптавалюты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі мы працуем над стварэннем крыптавалюты. Лішкі электраэнергіі ў нас ёсць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Задача такая пастаўлена спецыялістам, ураду, і нядаўна мне нашы айцішнікі прыслалі пісьмо", - прадоўжыў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў: "Нам прапануюць гэты напрамак. Яны самі прапануюць, але трэба ім дапамагчы (як некалі я ствараў парк) - папрацаваць над штучным інтэлектам і над крыптавалютай".

"Нам гэта нармальна - разлікі весці ў крыпце. Мы займаемся стварэннем крыптавалюты ў Беларусі. У нас лішкі электраэнергіі ёсць. Мы паспяхова гэта выкарыстоўваем", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі