11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае вялікі інтарэс беларускага боку да ЗША ў сферы эканомікі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з прадстаўніком Прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Эканоміку кіраўнік дзяржавы назваў найважнейшым пытаннем. "Думаю, ёсць інтарэсы ў вас да Беларусі і праз Беларусь да Расіі ў галіне эканомікі. Зразумела, у нас вялікі інтарэс да вашай глабальнай краіны ў плане эканомікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.