Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Лют 2017

Лукашэнка: Усе сродкі транспартнага збору да капейкі накіраваны на рамонт і будаўніцтва дарог

Лукашэнка: Усе сродкі транспартнага збору да капейкі накіраваны на рамонт і будаўніцтва дарог3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе сродкі транспартнага збору да капейкі накіраваны на рамонт і будаўніцтва дарог. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я паабяцаў, што мы ўсё да капейкі накіруем на будаўніцтва і рамонт дарог. Тут было прынята канцэптуальнае рашэнне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што многія, асабліва аўтамабілісты, абураліся ўвядзеннем транспартнага збору. "Як быццам можна на аўтамабілі перамяшчацца без дарог? Гэта ж для вас дарогі рабіліся", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што сродкі ў асноўным пайшлі на будаўніцтва другой кальцавой аўтадарогі. "Пабудаваць яе ў бетоне была мая ідэя, маё патрабаванне, - падкрэсліў Прэзідэнт, закрануўшы таксама пытанне вытворчасці цэменту ў Беларусі. - Нам не было куды дзяваць цэмент, за гэта мяне таксама крытыкуюць - закрану і гэта пытанне. Мы калісьці выраблялі 4,5 млн т цэменту, сёння вырабляем 9 млн т, а то і 10 млн т можам вырабіць. Раней быў вялікі попыт на цэмент. І я прыняў рашэнне, калі самі будуем, цэменту не хапае, давайце нашы цэментныя заводы мадэрнізуем і пашырым. Тым больш рэсурсы свае, сыравіна свая", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Калі надышоў крызіс, Расія і іншыя суседзі пачалі купляць менш цэменту, таму давялося пашырыць сферу яго прымянення. "Адсюль і ўзнікла ідэя выкарыстоўваць яго пры будаўніцтве другой кальцавой. Калі нехта не разумее гэтага, мне шкада. Мы пабудавалі дарогу, але і там не хапіла гэтай крыхі, якую мы збіралі, і давялося з бюджэту дабаўляць грошы. І калі вы намякаеце, што яны расходаваны кудысьці не туды, я гарантую, што гэта не так", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што засталося завяршыць невялікі кусок дарогі ад Астрашыцкага Гарадка да Кургана Славы. "Застаўся кавалачак - кіламетраў 15. Там ёсць добрая дарога, але яе трэба зрабіць пад першую катэгорыю, у гэтым годзе мы завершым. У нас атрымалася цудоўная дарога, дарога будучага для таго, каб разгрузіць гэту кальцавую (першую кальцавую. - Заўвага БЕЛТА), каб Мінск не задыхнуўся, вось туды пайшлі гэтыя грошы", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі