18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У будучым пяцігоддзі трэба рэалізаваць мінімум 25 значных інвестыцыйных праектаў у прамысловым сектары. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і парламенту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У будучым пяцігоддзі трэба рэалізаваць мінімум 25 значных інвестыцыйных праектаў у прамысловым сектары, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Мы маем перспектыўныя задумы і напрацоўкі: стварэнне беларускага поезда ў Фаніпалі, айчыннага самалёта ў Баранавічах, рулоннага прэс-падборшчыка і даільнага робата, аднаўленне кампетэнцый у суднабудаванні на Пінскім заводзе".
"Пакуль слабыя прапановы па нафтахімічным комплексе. Пасля мадэрнізацыі НПЗ прарыўных праектаў няма", - дадаў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсе гэтыя вытворчасці вельмі важныя для будучыні Беларусі, таму трэба фактычна ў ручным рэжыме кантраляваць усе названыя будоўлі.