Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Май 2016

Лукашэнка: У бліжэйшыя год-два Беларусь будзе мець поўны камплект сваёй вытворчасці аўтамабіляў

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшыя год-два Беларусь будзе мець поўны камплект уласнай вытворчасці аўтамабіляў. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Мінскі маторны завод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт прадаўжае наведваць прамысловыя гіганты Беларусі. Знаходзячыся на Мінскім маторным заводзе, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў хуткім часе на асобнай нарадзе будуць разглядацца пытанні аўтамабілебудавання. Цяпер спецыялісты вядуць глыбокую прапрацоўку гэтай тэмы, каб вырашыць існуючыя праблемы і атрымаць у выніку добры канкурэнтаздольны прадукт у выглядзе аўтамабіля, трактара і гэтак далей. "У бліжэйшыя год-два мы будзем мець поўны камплект вытворчасці ўласных аўтамабіляў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Асобна Прэзідэнт спыніўся на вытворчасці легкавых аўтамабіляў "БелДжы". Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэта машына спадабаецца беларусам, паколькі будзе даступная па цане, простая ў сэрвісным абслугоўванні.

Прадаўжаючы тэму станаўлення айчыннага аўтапрама, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што выпрацоўка праграмы па аўтамабілебудаванні не будзе зацягвацца. "У гэтай праграме вялікае месца займае наш рухавік. Патрэбны новыя, - сказаў Прэзідэнт. - На Мінскім маторным заводзе вырабілі шмат доследных узораў. Трэба хутчэй іх правяраць і запускаць у серыйную вытворчасць". Гэта гарантуе перспектыву прадпрыемству.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі