Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліп 2015

Лукашэнка: У Беларусі будуць працаваць толькі адказныя інвестары

1 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. У Беларусі будуць працаваць толькі адказныя інвестары. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Успамінаю рыданні асобных грамадзян наконт некаторых пасадак, як яны пішуць, апошнім часам: ай, Лукашэнка пасадзіў, - адзначыў Прэзідэнт. - Так будзе з усімі, хто прыйдзе на нашу зямлю набіць кішэні і знішчыць працоўныя калектывы".

"Я любому інвестару, заходняму, унутранаму і ўсходняму, кажу адно: стаўцеся да нашай дзяржавы і нашага народа як да сваёй сям'і. Не будзьце скнарамі, не набівайце кішэні, дайце спачатку што-небудзь людзям, да якіх вы прыйшлі і абяцалі падарыць шчасце. Не будзе гэтага - працаваць у нас не будзеце і такія інвестыцыі ў нашу эканоміку нам не патрэбны. Мы самі будзем спраўляцца са сваёй эканомікай", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Прыйшлі працаваць - працуйце", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі