Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Стд 2026

Лукашэнка расказаў пра "ідэалагічную дыверсію" і аўтамат, які дэманструе іншаземцам

Лукашэнка расказаў пра

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў яго дома ёсць аўтамат для вытворчасці марожанага. Падрабязнасцямі кіраўнік дзяржавы падзяліўся ў ходзе цырымоніі ўручэння сімвалаў Дзяржаўнага знака якасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Знака якасці сярод іншых тавараў удастоена кобрынскае марожанае "1962". "Ведаю, што такое. Сёння таксама саграшыў з вашай падачы. З'еў", - сказаў кіраўнік дзяржавы, падышоўшы да стэнда прадпрыемства.

Марожанае зроблена па класічным рэцэпце. "Я настойваю заўсёды на тым, каб мы вярнулі сабе рэцэптуру гэтага савецкага перыяду. Гэта не толькі ў вас, - адзначыў беларускі лідар. - Гэта правільна вы робіце. Не ўсё, а ў большасці сваёй наша было лепшае".

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў за аўтамат для марожанага, які ў яго ёсць дома і з дапамогай якога робяць аналагічнае марожанае. "Гэта цудоўнае марожанае. І апарат ваш добры. Асабліва калі іншаземцы прыязджаюць, я іх заводжу, гавару: "Вось, глядзіце". Яны глядзяць: "Што гэта такое?" Думаюць, што зброя нейкая. Не - марожанае робіцца. Таму вы правялі добрую ідэалагічную дыверсію. Дзякуй!" - пажартаваў кіраўнік дзяржавы.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі