Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Кст 2024

Лукашэнка прапануе В'етнаму праекты па вытворчасці тэхнікі

Лукашэнка прапануе В'етнаму праекты па вытворчасці тэхнікі
Фота з архiва

24 кастрычніка, Казань /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе В'етнаму праекты па вытворчасці тэхнікі. Аб гэтым ён заявіў на перагаворах з прэм'ер-міністрам В'етнама Фам Мінь Цінем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калісьці я вельмі настойліва прапаноўваў у час свайго візіту ў В'етнам былым кіраўнікам ствараць сумесныя прадпрыемствы ў В'етнаме па вытворчасці беларускай тэхнікі. І далей - гандаль на рынку АЦЭС", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Можам пачаць са зборкі. Чаму ў гэтым плане не супрацоўнічаць? Гэта выгадна вам, гэта выгадна нам і гэта выгадна краінам, у якія мы потым будзем прадаваць гэту тэхніку. І ў В'етнама ж патрэбнасць вялікая, асабліва ў сельскагаспадарчай грузавой тэхніцы", - дадаў беларускі лідар.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі