Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Apr 2016

Лукашэнка прапануе сфарміраваць вакол БелАЭС кластар энергаёмістых вытворчасцей

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі неабходна выкарыстоўваць перавагі ядзернай энергетыкі для фарміравання вакол АЭС кластара энергаёмістых вытворчасцей і павышэння канкурэнтаздольнасці ўсёй эканомікі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны выкарыстоўваць перавагі ядзернай энергетыкі для фарміравання вакол АЭС кластара энергаёмістых вытворчасцей і павышэння канкурэнтаздольнасці ўсёй эканомікі. Пры гэтым публічна сёння адназначна хачу заявіць: у нас будзе "лішак" электраэнергіі пасля здачы атамнай станцыі. Я ўзяў у двукоссе: ніякага лішку не будзе і не павінна быць, калі мы правільна і своечасова да гэтага падрыхтуемся. Давайце перабудоўваць нашу эканоміку і нашых людзей на электрычнасць замест прыроднага газу, нафты", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У прыклад ён прывёў аўтамабільную вытворчасць, якая ўсё больш арыентуецца на электрамабілі. Тое ж самае датычыцца матацыклаў і веласіпедаў. "Чаму нам сёння гэтым не займацца? Чаму ў побыце не арыентаваць людзей на электрычнасць? Пры гэтым, калі ў нас будзе так званы лішак электраэнергіі, можна значна зменшыць цэны. Да гэтага трэба рыхтавацца сёння. Гэта задача дня", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі