9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Узбекістану дапамогу беларускіх спецыялістаў у будаўніцтве АЭС. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з паслом Узбекістана ў Беларусі Рахматулой Назаравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ведаем ваш інтарэс да нашых спецыялістаў у плане будаўніцтва атамнай станцыі. Мы такія кампетэнцыі асвоілі дзякуючы расіянам. Мы з расіянамі працуем ва ўсіх кропках свету, дзе яны будуюць гэтыя атамныя энергаблокі. Калі вас задавальняе, прыязджайце ў любы час, калі вам патрэбна. Сядуць (прадстаўнікі ўзбекскага боку. - Заўвага БЕЛТА) са спецыялістамі, пагавораць - міністр дасць каманду. Мы будзем садзейнічаць будаўніцтву вашай атамнай электрастанцыі. Будзем старацца, каб нашы спецыялісты аказалі вам пасільную дапамогу. Вы самі ўбачыце, у чым мы можам быць для вас цікавыя", - сказаў Прэзідэнт.

