18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і парламенту прапанаваў перабудаваць стратэгію кіравання міжнароднымі рэзервовымі актывамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На добрыя праекты ў краіне заўсёды знойдуцца рэсурсы. Дарэчы, мы маем рэкордны запас золатавалютных рэзерваў. Ці ёсць сапраўды неабходнасць мець такі аб'ём, як нам дыктуюць заходнія сістэмы? Лічу, трэба перабудаваць стратэгію кіравання міжнароднымі рэзервовымі актывамі", - прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, грошы павінны працаваць, а даходы, атрыманыя Нацбанкам ад кіравання рэзервамі, павінны быць укладзены ў рэальны сектар эканомікі - у мадэрнізацыю вытворчасці, лакалізацыю асноўных камплектуючых, выгадныя экспартныя кантракты.
"У апошняй камандзіроўцы маёй працяглай мы вельмі шмат са спецыялістамі (у якіх больш за ўсё валюты) гаварылі пра грошы і перспектывы. Яны мяне пераконвалі ў адным, і я з імі згодны, даўно пра гэта думаю: гэтыя валютныя вялізныя трыльённыя рэзервы па ўсім свеце заўтра могуць аказацца нікому не патрэбнымі, асабліва з той палітыкай, якую праводзіла былая адміністрацыя Злучаных Штатаў Амерыкі. І цяперашняя ад гэтага не адышла", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Такім чынам, падкрэсліў Прэзідэнт, у любы момант на гэтыя рэзервы могуць "налажыць лапу" і аб'явіць іх незаконнымі, а па сутнасці - проста ўкрасці.