Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Сак 2026

Лукашэнка прапанаваў пашырыць сетку рэстаранаў "Мак.бай" і ў раённых цэнтрах

Лукашэнка прапанаваў пашырыць сетку рэстаранаў

8 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў пашырыць сетку рэстаранаў хуткага абслугоўвання "Мак.бай", у тым ліку і ў раённых цэнтрах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба больш зрабіць. Калі трэба нейкая капейка - з вяртаннем, ненадоўга. Мы дапаможам з бюджэту, але не на вялікі прамежак часу, - сказаў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы адзін з рэстаранаў сеткі. - Калі ёсць попыт на гэта, трэба і ў раённых цэнтрах адкрываць".

Размова зайшла і аб практыцы выкарыстання спецыяльнага фудтрака. Гэта мабільны рэстаран, які працуе не толькі ў сталіцы, але і ездзіць па іншых гарадах. Такім чынам, магчымасць паспрабаваць меню "Мак.бай" з'яўляецца і ў жыхароў раённых цэнтраў.

"Трэба глядзець на попыт. Калі гэты трак дапамагае, людзі ідуць і ядуць - няхай будзе. Калі не - зразумела, трэба стацыянар", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі