Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Nov 2018

Лукашэнка пра прыватызацыю: мы гатовы прадаваць, але пытанне ў цане і будучыні работнікаў

Лукашэнка пра прыватызацыю: мы гатовы прадаваць, але пытанне ў цане і будучыні работнікаў

23 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Дзяржава гатова прадаваць прадпрыемствы замежным інвестарам, але толькі калі гэта будзе выгадна для краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы закрануў пытанні супрацоўніцтва з замежнымі кампаніямі. Паводле яго слоў, ужо больш як пяць гадоў яго з розных крыніц інфармуюць аб зацікаўленасці замежнага капіталу ў інвесціраванні ў вытворчасць будматэрыялаў. "Мы гатовы прадаць усё - не пытанне. Пытанне ў цане. А яшчэ раней трэба адказаць, ці патрэбна нам гэта. Калі мы прымем рашэнне, што нам трэба нешта прадаць, у тым ліку замежнаму інвестару, крытэрыі зразумелыя. Першы крытэрый - гэта цана", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, часта, калі інвестар зацікаўлены ў набыцці якога-небудзь прадпрыемства, узнікае пытанне, што будзе з работнікамі - новы гаспадар плануе звольніць многіх з іх. "Я пытаюся: і што мне рабіць з гэтымі людзьмі? Адказу няма. Нам такія прапановы не патрэбны. Галоўнае - гэта людзі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - На ўзровень кіраўніка дзяржавы ўносьце толькі комплексныя прапановы, калі ўпэўнены, што яны сапраўды эфектыўныя і выгадныя нам. Саўмін павінен разабрацца з гэтым пытаннем да 31 снежня бягучага года".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі