Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Врс 2015

Лукашэнка ўпэўнены, што кітайскія крэдыты дапамогуць Беларусі пераадолець няпросты перыяд сусветнага крызісу

11 верасня, Любань /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што кітайскія крэдыты дапамогуць Беларусі пераадолець няпросты перыяд сусветнага крызісу. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу 11 верасня на цырымоніі пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу ЗТАА "Славкалій", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце, што мы перажываем няпростыя часы, але не катастрафічныя, калі будзем варушыцца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён расказаў, што ў ходзе нядаўніх сустрэч на вышэйшым узроўні з кітайскім кіраўніцтвам было пацверджана выдзяленне Беларусі $3 млрд ільготных крэдытаў і $4 млрд камерцыйных. Да таго ж гэты горна-абагачальны комплекс будзе будавацца за кошт кітайскіх крэдытаў у памеры $2 млрд, і гэта добрае ўкладанне, лічыць Аляксандр Лукашэнка.

"І гэтыя $7 млрд трэба асвойваць у складаныя часы, у тым ліку за кошт гэтага прайсці крызісныя гады", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт расказаў, што даручыў ураду падрыхтаваць пералік праектаў, каб задзейнічаць гэтыя кітайскія рэсурсы. Прычым праекты павінны быць акупнымі і высокарэнтабельнымі.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што кітайскія сябры чарговы раз паабяцалі - вы нам прапануйце праекты, мы з вамі дамовімся, на самых лепшых ільготных умовах для Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць таго, што Беларусь стала для Кітая асноўнай у Еўропе пляцоўкай для рэалізацыі ініцыятывы эканамічнай зоны Шаўковага шляху.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі