30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На асноўных рынках для беларускага экспарту трэба змагацца за свайго спажыўца, нягледзячы на складаную сітуацыю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 кастрычніка на нарадзе па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сітуацыя на нашых асноўных (экспартных. - Заўвага БЕЛТА) рынках цяпер складаная. Адтуль мы ні ў якім разе не сыдзем і будзем змагацца за свайго спажыўца. Але ў прадпрыемстваў і галін ужо не можа быць адгаворак, што ўсё закантрактавана, што нехта ў Расіі прапануе лепшую цану і гэтак далей, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Трэба ісці на далёкую дугу і там працаваць. Гэта сур'ёзная задача і не столькі сённяшняга дня".
Для кіраўнікоў Прэзідэнт ставіць задачы забяспечыць загрузку магутнасцей, працоўныя месцы і зарплаты для людзей, нягледзячы на існуючыя цяжкасці. "Менавіта ў складаных сітуацыях!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.