У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Жнв 2015

Лукашэнка патрабуе ўдзяляць асаблівую ўвагу зніжэнню сабекошту і павелічэнню экспарту на прадпрыемствах

27 жніўня, Баранавічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўдзяляць асаблівую ўвагу зніжэнню сабекошту і павелічэнню экспарту на прадпрыемствах. Аб гэтым сёння кіраўнік дзяржавы заявіў, наведваючы ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, на ААТ "БВБА" Прэзідэнт даручыў знізіць сабекошт на 7-10 працэнтаў. "Працаваць трэба з сабекоштам, - сказаў ён. - Паводле маіх падлікаў, 7-10 працэнтаў сабекошту вы яшчэ павінны ўбраць".

Баранавіцкае прадпрыемства папрацавала ўжо над зніжэннем сабекошту. Тым не менш, кіраўнік дзяржавы даручыў прадумаць, за кошт чаго гэты паказчык будзе скарачацца і далей.

Яшчэ адно даручэнне Прэзідэнта датычылася нарошчвання экспарту. "Вы павінны больш прадаваць за межамі краіны, не ўпускаючы свой рынак", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, нагадаўшы, што ў гэтым плане ён паставіў жорсткія задачы перад урадам. "Мы не павінны купляць па імпарце тое, што выпускаем самі", - заявіў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што дапушчальны ўзровень імпарту на рынку 10 працэнтаў для таго, каб захаваць канкурэнцыю.

Прэзідэнт даручыў таксама задзейнічаць пустуючыя плошчы прадпрыемства. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, да канца 2016 года свабодныя плошчы павінны быць задзейнічаны: у прыватнасці, там будуць створаны вытворчасці гатовай прадукцыі з тканін прадпрыемства.

У час наведвання ААТ "БВБА" Аляксандр Лукашэнка змяніў падрыхтаваны маршрут. Кіраўнік дзяржавы амаль гадзіну аглядаў цэхі прадпрыемства. Прэзідэнту было падрабязна даложана аб бягучай сітуацыі на ААТ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс