Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Ліп 2025

Лукашэнка патрабуе аператыўна дыверсіфікаваць экспарт, у тым ліку з-за сітуацыі на рынку Расіі

Лукашэнка патрабуе аператыўна дыверсіфікаваць экспарт, у тым ліку з-за сітуацыі на рынку Расіі
Фота з архiва

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе аператыўна дыверсіфікаваць экпарт, у тым ліку на фоне бягучай сітуацыі на расійскім рынку. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе з кіраўнікамі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што за апошнія некалькі гадоў Беларусь пераарыентавала на расійскі рынак істотныя аб'ёмы паставак і нарасціла продажы. Пры гэтым доля Расійскай Федэрацыі ў беларускім экспарце дасягнула ўжо 65 працэнтаў. У пастаўках Мінпрама і "Беллегпрама" - амаль 90 працэнтаў, Мінбудархітэктуры - 80 працэнтаў, Мінсельгасхарчу - больш як 70 працэнтаў, "Беллеспаперапрама" - палавіна.

"Усе топчуцца на адным рынку, сітуацыя на якім змянілася. Сёння не 2022 год, калі адтуль беглі заходнікі. Сёння расійскі рынак перанасычаны, канкурэнцыя ўзмацняецца. І што яшчэ будзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь сваёй долі на расійскім рынку не аддае і жорстка абараняе, імкнецца павялічваць продажы і замацоўвацца за кошт кааперацыі і высокага сэрвісу.

"Але калі рынак "схлопваецца", калі ўжо расійскія вытворцы ідуць у прастой і скарачаюць штаты (напрыклад, "Растсельмаш", маторны завод у Яраслаўлі), мы не вырашым нашы праблемы з экспартам у Расію за кошт адной дзяржпадтрымкі. І не дадзім ні аднаму з нашых прадпрыемстваў "чакаць", пакуль попыт зноў не ажывіцца. Трэба аператыўна дыверсіфікавацца. Добра, што ёсць куды", - заявіў Прэзідэнт.

У гэтым плане ён адзначыў станоўчыя вынікі супрацоўніцтва з Азербайджанам, Грузіяй, Таджыкістанам, Туркменістанам і Узбекістанам. За 4 гады экспарт у гэтыя краіны падвоіўся, а дадатнае сальда дасягнула $2 млрд. "Але гэта пакуль. Расслабіцеся - атрымаеце мінус", - перасцярог Аляксандр Лукашэнка.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі