Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Nov 2018

Лукашэнка патрабуе ад урада забяспечыць эфектыўны і празрысты гандаль на знешніх рынках

Лукашэнка патрабуе ад урада забяспечыць эфектыўны і празрысты гандаль на знешніх рынках

23 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада забяспечыць эфектыўнасць і празрыстасць гандлю на знешніх рынках. Адпаведнае даручэнне ён даў сёння на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вырабіць прадукцыю - не асноўная задача, галоўнае - выгадна прадаць яе і зарабіць. Як дакладвае Савет Міністраў, больш як 40 працэнтаў ад усяго аб'ёму будаўнічых матэрыялаў пастаўляецца на экспарт. Аднак, звярнуў увагу Прэзідэнт, значная доля цэменту прадаецца ў Расію праз АТ "Еўрацэмент груп".

"Да сённяшняга дня ўрадам не выканана даручэнне аб развіцці эфектыўнай уласнай тавараправоднай сеткі ў Расіі. І на біржы з-за таго, што там цэны вышэйшыя, чым па прамых дагаворах, цэмент таксама не прадаецца. Усё гэта і стварае перадумовы для карупцыі і з'яўлення шэрых схем, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Таму патрабую ад урада забяспечыць эфектыўнасць, празрыстасць гандлю на знешніх рынках. А ад камітэтаў дзяржаўнага кантролю і дзяржбяспекі, пракурора і міністра ўнутраных спраў - строгі кантроль за гэтай работай".

Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю кіраўнік дзяржавы даручыў па кожным выпадку стварэння штучных бар'ераў для продажу беларускай прадукцыі на еўразійскім рынку праводзіць сур'ёзнае расследаванне і прымаць неадкладныя меры. "У вас вядучая роля ў гэтым пытанні", - падкрэсліў ён.

"Мне дакладваюць, што да гэтага часу не атрыманы грошы за будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Я чакаю вырашэння гэтага пытання, - сказаў Прэзідэнт. - Акрамя таго, расіяне не разлічыліся за аб'екты, пабудаваныя ў Калузе да чэмпіянату свету па футболе. Урад павінен неадкладна падключыцца да вырашэння гэтых пытанняў. Калі трэба, прыцягвайце МЗС, нашых прадстаўнікоў у Еўразійскай эканамічнай камісіі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі