Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Май 2015

Лукашэнка патрабуе абараніць унутраны рынак ад неабгрунтаванага імпарту - "ад праса да трактара і аўтамабіля"

15 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад урада прыняць усе неабходныя меры, каб абараніць унутраны рынак ад неабгрунтаванага імпарту па тых відах прадукцыі, якая вырабляецца ў Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час наведвання ААТ "Мінскі трактарны завод", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Барані вас бог, калі нашы прадпрыемствы ў гэтым годзе купяць (за мяжой. - Заўвага БЕЛТА) трактары і іншую тэхніку, якую мы вырабляем", - сказаў Прэзідэнт.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Мінскага трактарнага заводаАляксандр Лукашэнка не выключыў, што ў новых сучасных узораў тэхнікі могуць быць пэўныя недахопы. "Але трэба разумець, што мы гэта ўсё стварылі на маршы. У нас гэтага не было. Мы за апошнія гады ўсё гэта стварылі. Зразумела, патрэбны час для таго, каб давесці тэхніку, - сказаў Прэзідэнт. - Таму, калі і ёсць недзе мінусы... Мінчане, я ведаю, закупілі імпартныя трактары для камунальных службаў. Навошта? Завод (дзе вырабляюцца айчынныя трактары. - Заўвага БЕЛТА) побач. Ну выйшаў са строю які-небудзь вузел, дык яго імгненна адрамантуюць".

Звяртаючыся да кіраўніцтва ўрада, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Мы не члены СГА, мы нікому нічога не абавязаны. Давайце абаронім свой унутраны рынак, не аддадзім нікому ад праса да трактара і аўтамабіля".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у бліжэйшы час на гэту тэму запланавана спецыяльная нарада, дзе ўрад даложыць аб прымаемых мерах і дасць справаздачу наконт абгрунтаванасці таго ці іншага імпарту.

"А то ж мы цяпер краіну адкрылі: рабіце з намі, што хочаце. Гэтага быць не павінна. Мы ўласнага вытворцу павінны абараняць, падтрымліваць і развіваць. Толькі так мы дыверсіфікуем рынкі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Мінскага трактарнага завода

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі