Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Май 2018

Лукашэнка падтрымаў будаўніцтва ў Беларусі новага азотнага камбіната і мадэрнізацыю "Гродна Азота"

10 мая, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У Беларусі плануюць пабудаваць новы азотны камбінат і паралельна мадэрнізаваць ААТ "Гродна Азот". Да такога папярэдняга рашэння прыйшлі ўдзельнікі нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы прадставілі тры варыянты развіцця вытворчасці азотных угнаенняў у краіне: глыбокая мадэрнізацыя "Гродна Азота", будаўніцтва новага камбіната і рэалізацыя абедзвюх гэтых прапаноў. Пасля грунтоўнага абмеркавання магчымых рызык, разгляду пераваг і недахопаў усіх праектаў Прэзідэнт падтрымаў трэці варыянт.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка даручыў яшчэ раз дэталёва прапрацаваць усе магчымыя варыянты рэалізацыі праекта, не зацягваць з рашэннямі, але глядзець на цэны. "Нас цікавіць цана пытання і эфектыўнасць праекта", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў старшыні канцэрна "Белнафтахім" Ігара Ляшэнкі, новы камбінат абыдзецца ў больш як $1 млрд. Пры гэтым выручка ў такім выпадку складзе $335 млн штогод, а значыць, тэрміны акупнасці немалыя.

"У нас ёсць даручэнне, якое мы і будзем адпрацоўваць, - далейшая паглыбленая прапрацоўка рызык гэтага праекта, - расказаў Ігар Ляшэнка журналістам па выніках нарады. - Да будаўніцтва азотнага комплексу плануецца падысці пасля правядзення конкурсу па выбары генеральнага падрадчыка і адпрацоўкі названых пытанняў".

Глыбокая мадэрнізацыя "Гродна Азота" будзе каштаваць каля $400 млн. Работы часткова прафінансуе само прадпрыемства, плануецца прыцягнуць і крэдыты - паводле папярэдніх разлікаў, $287 млн пад 6 працэнтаў гадавых.

У час нарады абмяркоўвалася рэалізацыя ў краіне і іншых значных інвестыцыйных праектаў. У прыватнасці, Прэзідэнт цікавіўся ходам будаўніцтва БелАЭС, стварэннем у Астраўцы ўмоў для жыцця і работы супрацоўнікаў атамнай станцыі. Асобна разглядалася сітуацыя на Добрушскай папяровай фабрыцы, Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце, закранулі стан спраў у ААТ "Нафтан" і ААТ "Магілёўхімвалакно".

Аляксандр Лукашэнка таксама цікавіўся, як выконваюцца яго даручэнні па стварэнні вытворчасцей спартыўнага інвентару і музычных інструментаў. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў краіне павінны навучыцца якасна аднаўляць старыя інструменты і вырабляць новыя. Тым больш што ў Беларусі існуюць такія традыцыі: некалі Барысаўская фабрыка музычных інструментаў, якая выпускала знакамітае піяніна "Беларусь", была вядомая далёка за межамі краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі