Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2016

Лукашэнка паабяцаў разабрацца з праблемнымі пытаннямі пастаўкі сельгастэхнікі ў Расію

Лукашэнка паабяцаў разабрацца з праблемнымі пытаннямі пастаўкі сельгастэхнікі ў Расію17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў разабрацца з праблемнымі пытаннямі пастаўкі сельгастэхнікі ў Расію. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, адказваючы на пытанне журналіста з Краснаярскага края, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанне, у прыватнасці, датычылася якасці беларускай сельгастэхнікі, навучання і падрыхтоўкі кадраў для работы на ёй.

Аляксандр Лукашэнка згадзіўся, што, магчыма, ёсць некаторыя праблемы з якасцю тэхнікі. "Але трэба разумець, што на тэхніцы працуюць людзі. Вы назвалі КЗС-7. Гэта першы наш камбайн, ён больш дапрацаваны. А новыя камбайны - яны вельмі складаныя... На такіх камбайнах у нас працуюць супермеханізатары, часам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і якія прайшлі навучанне на самім "Гомсельмашы", - сказаў Прэзідэнт. Такія спецыялісты лепш бачаць і ведаюць слабыя месцы, прынцыпы работы, таму што назіралі працэс зборкі камбайнаў. Трэба навучаць работнікаў, тады праблем будзе менш, адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на пытанні сэрвіснага абслугоўвання сельгастэхнікі. "Тэхніка - рэч такая (я з ёй працаваў паўжыцця і ведаю), што выехаў у поле - зламалася, але калі сэрвіс побач - не праблема", - сказаў ён. У Беларусі створана шырокая сетка сэрвісных цэнтраў, камбайн на гарантыі рамантуецца ў самыя кароткія тэрміны. "Ніводнай скаргі не было за апошнія гады, каб мы на працягу сутак не аднаўлялі камбайн", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У Расіі беларуская тэхніка часта прадаецца праз трэція рукі, таксама адзначыў Прэзідэнт. "Вы гаворыце, што вялікая колькасць людзей прадае гэту тэхніку, але яны не заўсёды абслугоўваюць яе", - сказаў ён. Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што разбярэцца з пытаннямі пастаўкі і эксплуатацыі беларускай сельгастэхнікі ў Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі