Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Feb 2017

Лукашэнка паабяцаў прыйсці на Асамблею дзелавых колаў

Лукашэнка паабяцаў прыйсці на Асамблею дзелавых колаў3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў прыйсці на Асамблею дзелавых колаў. Аб гэтым ён паведаміў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі запросіце, прыйду на Асамблею", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Таксама Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер ідзе сур'ёзнае рэфармаванне Савета па прадпрымальніцтве пры Прэзідэнце.

Прапанова прыйсці на Асамблею дзелавых колаў прагучала ад кіраўніка Цэнтра Мізеса Яраслава Раманчука. Паводле яго слоў, гэта адкрытая пляцоўка, на якой прадпрымальнікі гавораць аб праблемах і ставяць задачы на перспектыву. "Малы і сярэдні бізнес - вось сапраўдны драйвер і інстытут незалежнасці краіны", - лічыць Яраслаў Раманчук.

Асамблею дзелавых колаў запланавана правесці ў Мінску 1 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі