Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Крс 2019

Лукашэнка не выключае будаўніцтва другой атамнай станцыі пры паспяховай эксплуатацыі БелАЭС

Лукашэнка не выключае будаўніцтва другой атамнай станцыі пры паспяховай эксплуатацыі БелАЭС

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, адказваючы на пытанні парламентарыяў пасля звароту з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, не выключыў будаўніцтва ў будучыні другой атамнай станцыі пры паспяховай эксплуатацыі БелАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гэты вопыт удасца, не выключана, што ў будучыні новаму грамадству давядзецца пабудаваць яшчэ адну атамную станцыю, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Для гэтага месца ў нас ёсць. Яно ўжо вызначана, на ўсходзе (Беларусі. - Заўвага БЕЛТА)".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сам з'яўляецца прыхільнікам электрыфікацыі. "Гэта мы цяпер бачым прафіцыт электрычнасці, пры сённяшніх умовах. Але нам трэба адыходзіць ад залежнасці ад прыроднага газу, нафты і іншых вуглевадародаў. І пераходзіць на электрычнасць", - сказаў Прэзідэнт. Разам з тым на парадку дня застаецца пытанне цаны электраэнергіі. "Ураду пастаўлена задача, і ў бліжэйшы час ён павінен далажыць: які будзе кошт гэтай электрычнасці. Калі ўлічваць, што мы будуем за расійскі крэдыт, які трэба вяртаць, нятаннай будзе электраэнергія. Таму, хутчэй за ўсё, давядзецца даціраваць. Трэба паглядзець, з чаго мы возьмем гэтыя грошы", - абазначыў задачу Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што Беларусь робіць спробы выкарыстоўваць і іншыя крыніцы энергіі: пачынаючы ад ветракоў, сонечных панэлей і заканчваючы гідраэлектрастанцыямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі