17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка адукаваных, кампетэнтных, адказных спецыялістаў - стратэгічны напрамак для эканомікі, аснова прагрэсу і бяспекі дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час адкрыцця Мінскага гарадскога Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Падрыхтоўка адукаваных, кампетэнтных, адказных спецыялістаў - стратэгічны напрамак для эканомікі, аснова прагрэсу і бяспекі нашай дзяржавы. Мы ўкладваем і будзем укладваць сродкі ў развіццё перспектыўных тэхнічных напрамкаў - робататэхнікі, нанаэлектронікі, складаных самаабучальных сістэм і іншых галін навукі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі пастаянна ўдасканальваецца падрыхтоўка кадраў, узмацняецца ўзаемадзеянне адукацыі з высокатэхналагічнымі прадпрыемствамі. "Гэта асабліва важна. І ўжо, як мне толькі што далажылі, на гэтым шляху нямала зроблена", - дадаў ён.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што навука павінна быць цесна звязана з вытворчасцю. "Мы нешта вынаходзім, навука працуе, а вытворчасць гэта не спажывае. Гэта дрэнна. Тады мы шукаем шчасця за мяжой, і замежжа пачынае намі кіраваць, пераконвае нас у тым, што Беларусь ні на што не здольная. Таму навука, вынаходствы і вытворчасці. Сувязі вытворчасці з навукай і творчасцю нашых людзей будуць садзейнічаць стварэнню вось такіх галіновых калектываў", - лічыць кіраўнік дзяржавы.