Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Ліп 2020

Лукашэнка назваў пераход на электрамабілі адной з асноўных задач будучай пяцігодкi

Лукашэнка назваў пераход на электрамабілі адной з асноўных задач будучай пяцігодкi
Фота з архiва

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў пераход на электрамабілі адной з асноўных задач будучай пяцігодкі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада Мінска, паведамляе БЕЛТА.

"Адна з асноўных задач, якую мы вырашым у будучай пяцігодцы, - гэта пераход на электрамабілі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы проста не павінны тут адстаць. Калі мы адстанем, будзе дрэнна. Таму цяжка, але нам давядзецца бегчы і, па крайняй меры, ні ў якім разе не адстаць".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў развіцці транспартнай інфраструктуры Мінска зроблены вялікі рывок. Гэта і рэканструкцыя кальцавой аўтадарогі, буйнейшых гарадскіх магістралей, будаўніцтва развязак у самых праблемных месцах горада. Акрамя таго, у бліжэйшы час будзе ўведзена ў строй трэцяя лінія метро.

"Усё гэта дае магчымасць Мінску, нягледзячы на вельмі высокі ўзровень аўтамабілізацыі, заставацца больш-менш камфортным з пункту гледжання транспартнага забеспячэння", - сказаў Прэзідэнт.

Развіваецца Нацыянальны аэрапорт Мінск, куды на працягу 2-3 першых гадоў наступнай пяцігодкі будзе падведзена электрычка са сталіцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі