Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Крс 2016

Лукашэнка: МАЗу неабходна надаць новае аблічча

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аўтамабільны завод, таксама як і іншыя вядомыя беларускія брэнды, неабходна захаваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву аўтазавода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перш за ўсё вы павінны захаваць гэта прадпрыемства. Яго неабходна абнавіць, наколькі гэта магчыма, надаць яму новае аблічча. З канвеераў павінны сыходзіць поўнасцю беларускія машыны найвышэйшай якасці", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што забеспячэнне высокай якасці прадукцыі - гэта ў першую чаргу задача ўсяго працоўнага калектыву. Ён адзначыў, што ў гэтай частцы ад работнікаў дылерскай сеткі часам паступаюць аб'ектыўныя нараканні. "Калі вы, кожны на сваім рабочым месцы, не зоймецеся якасцю, мы не вытрымаем канкурэнцыі, - сказаў Прэзідэнт. - Мы павінны захаваць гэты завод і павысіць якасць".

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў цяперашніх эканамічных умовах прадпрыемства сутыкаецца з шэрагам цяжкасцей. Адначасова ён паставіў задачу не дапусціць пагаршэння сітуацыі, чаго б гэта ні каштавала.

"МАЗ, як і БелАЗ, і мотавелазавод - гэта твар нашай краіны. Мы ні ў якім разе не можам і не маем права ўгробіць гэтыя прадпрыемствы. Таму, адказваючы скептыкам і тым, хто сёння не верыць у гэта: МАЗу быць, быць заўсёды, і пры мне, і пасля мяне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Захаванне гэтых і іншых прадпрыемстваў, падкрэсліў Прэзідэнт, гэта справа не толькі яго гонару, але і захаванне эканамічнай базы, рабочых месц для будучых пакаленняў. "Наша шчасце тут, на гэтай зямлі. І мы павінны думаць аб тым, як захаваць рабочае месца для нашых дзяцей", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі