Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Стд 2015

Лукашэнка: Лакаматывам беларускай эканомікі ў бліжэйшыя гады павінны стаць навукаёмістыя галіны

20 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Лакаматывам беларускай эканомікі ў бліжэйшыя гады павінны стаць інтэрнэт-, бія-, нанатэхналогіі і іншыя навукаёмістыя галіны. Упэўненасць у гэтым выказаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на 42-м з'ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ад паспяховага развіцця гэтых галін будзе залежаць дабрабыт нашых грамадзян і аўтарытэт дзяржавы. Ён адзначыў, што ўжо стала прывычным хваліць нашых праграмістаў, якія з зайздросным пастаянствам ствараюць інавацыйныя распрацоўкі, запатрабаваныя на міжнародным рынку. Літаральна за некалькі гадоў у Беларусі створана індустрыя праграмнага забеспячэння, узровень развіцця якой не ўступае вядучым краінам Еўропы і Азіі. Напрыклад, доля прадукцыі кампаній - рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, якая ідзе на экспарт, набліжаецца да 90 працэнтаў. За гэтымі ўражальнымі лічбамі - талент і настойлівасць маладых распрацоўшчыкаў, якія поўныя ідэй і гатовы працаваць дзеля іх рэалізацыі.

Як падкрэсліў Прэзідэнт, будучае ў руках высакакласных спецыялістаў, неабыякавых да лёсу Беларусі. "Менавіта на вас разлічаны новыя высокатэхналагічныя рабочыя месцы, якія мы ствараем з удзелам нашых замежных партнёраў на АЭС у Астраўцы, у індустрыяльным парку "Вялікі камень", на новым заводзе электрапаяздоў, іншых вытворчых аб'ектах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі. Ужо сёння ў рэгіён можна ісці за работай, знаходзіць справу даспадобы і з высокім заработкам у сваёй краіне", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі