Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Май 2015

Лукашэнка даручыў ураду разгледзець і вырашыць праблемы ўласнасці для фермераў

4 мая, Александрыя /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду разгледзець і вырашыць праблемы ўласнасці для фермераў. Такое даручэнне ён зрабіў 2 мая ў час сустрэчы з фермерамі Магілёўскай вобласці ў аграгарадку "Александрыя" Шклоўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка даручыў ураду разгледзець і вырашыць праблемы ўласнасці для фермераўУ час сустрэчы фермеры ў ліку асноўных праблемных пытанняў, якія стрымліваюць іх развіццё, неаднаразова называлі цяжкасці з выкупам маёмасці, якую яны арандуюць. Паводле іх слоў, калі б гэтыя будынкі і збудаванні перайшлі да іх ва ўласнасць, то і стаўленне да іх было б іншае. Тады яны былі б гатовы інвесціраваць у іх рамонт і мадэрнізацыю значныя сродкі.

Лукашэнка даручыў ураду разгледзець і вырашыць праблемы ўласнасці для фермераў"Гэта не той выпадак, дзе дзяржава павінна трымацца за гэту ўласнасць, напрыклад, стары свінакомплекс, які быў бы даўно ўжо разбураны. Я думаю, нам трэба прадумаць, сабраць разам усе праблемныя пытанні фермерскай супольнасці, звязаныя з уласнасцю, і адным махам іх вырашыць", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

На думку кіраўніка дзяржавы, атрымаўшы ва ўласнасць маёмасць, фермер будзе больш актыўна ўкладваць у яе сродкі, можа будаваць што-небудзь новае, але, прынамсі, пакуль новае пабудуе, адрамантуе старое. "Таму давайце ад жыцця пойдзем і вырашым гэта пытанне. Але трэба ўлічваць, што ў пытанні прыватнай уласнасці мы яшчэ толькі ў пачатку шляху. І нам трэба вельмі асцярожна ісці, улічваючы меркаванне грамадства", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі