У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Врс 2016

Лукашэнка даручыў прадаставіць аграрыям усе ўмовы для рэалізацыі прадукцыі

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыям неабходна прадаставіць усе ўмовы для рэалізацыі прадукцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам намесніка прэм'ер-міністра Міхаіла Русага і міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што аграрыям павінны быць прадастаўлены ўсе магчымасці для таго, каб яны маглі прадаваць сваю прадукцыю, тым самым задавальняючы попыт насельніцтва. Рабіць гэта трэба без бюракратычных перашкод, арганізуючы кірмашы і базары.

Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў узняць на больш высокі ўзровень сістэму інфармавання насельніцтва аб стане аграпрамысловага комплексу. "Людзей цікавіць галоўнае: каб на прылаўках была прадукцыя нашай вёскі па даступных цэнах, - растлумачыў Прэзідэнт. - Яны задаволены нашай прадукцыяй, і іх цікавіць, ці будзем мы забяспечаны да новага ўраджаю сваімі прадуктамі харчавання, сваім адзеннем, сваімі тэхнічнымі культурамі (бульба, кукуруза, буракі і гэтак далей). І мяне гэта перш за ўсё цікавіць".

Кіраўніку дзяржавы было даложана аб фінансавым стане аграпрамысловага комплексу, выніках уборачнай кампаніі і яе тэхнічным забеспячэнні. Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу: "Усім вам было даручана разабрацца з прэс-падборшчыкамі, якія загортваюць кармы ў плёнку, - пры нашым клімаце гэта ратунак. Нам трэба мець свае рулонныя прэсы, каб закрываць у плёнку кармы. Мы дамовіліся, што ў будучым годзе вы пакажаце беларускі прэс, які будзе не горшы за нямецкі, дацкі ці французскі".

Ураду, і ў прыватнасці Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, пара пераходзіць на навуковыя і кантрольныя функцыі ў сельскай гаспадарцы, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Сеяць і ўбіраць сапраўды ёсць каму: райвыканкамам, аблвыканкамам і канкрэтным гаспадаркам. А вось новае, перадавое і кантроль за выкананнем тэхналогій - гэта за вамі", - сказаў ён.

Да лістапада Прэзідэнт даручыў падрыхтаваць нараду, на якой плануецца дэталёва разгледзець сітуацыю ў сельскай гаспадарцы, эфект ад мер, што прымаюцца па падтрымцы гэтай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс