Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Dec 2016

Лукашэнка даручыў перагледзець і ўзмацніць работу Савета па развіцці прадпрымальніцтва

27 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў перагледзець і ўзмацніць работу Савета па развіцці прадпрымальніцтва. Аб гэтым па выніках праведзенай нарады на тэму функцыянавання і развіцця СЭЗ паведаміла журналістам прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнт актуалізаваў гэту тэму і звярнуў увагу, што такія пытанні, як сённяшнія, або якія датычацца нарматываў у розных сферах (устаноўленых для бізнесу і прадпрыемстваў. - Заўвага БЕЛТА), што абмяркоўваецца апошнім часам, у тым ліку павінны праходзіць праз гэты савет. Дадзена даручэнне перагледзець, а галоўнае - узмацніць работу савета", - сказала Наталля Эйсмант.

Паводле яе слоў, савет павінен эфектыўна працаваць над агульнымі пытаннямі ў сферы бізнесу і выпрацоўваць адпаведныя ўзгодненыя рашэнні, генерыраваць новыя ідэі.

Савет па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі створаны на падставе ўказа Прэзідэнта для выпрацоўкі рэкамендацый па развіцці і комплекснай дзяржаўнай падтрымцы суб'ектаў гаспадарання недзяржаўнай формы ўласнасці ў мэтах структурнай перабудовы эканомікі, фарміравання канкурэнтных адносін і каардынацыі дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў прадпрымальнікаў. Савет з'яўляецца кансультатыўным органам і ажыццяўляе сваю дзейнасць на грамадскіх пачатках.Свабодныя эканамічныя зоны

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі