Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Jun 2017

Лукашэнка: Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі ў В'етнам калійных угнаенняў, тэхнікі і прадуктаў харчавання

27 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі ў В'етнам калійных угнаенняў, тэхнікі і прадуктаў харчавання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам В'етнама Чан Дай Куангам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь гатова не толькі нарошчваць пастаўкі на в'етнамскі рынак калійных угнаенняў, грузавой, аўтобуснай і кар'ернай тэхнікі, трактароў, іншай прамысловай і харчовай прадукцыі, але і павялічваць закупкі в'етнамскіх тавараў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, Беларусь зацікаўлена ў імпарце морапрадуктаў, рыбы, рысу, чаю, кавы, спецый, трапічных фруктаў, каўчуку і іншых тавараў. У сваю чаргу кампаніі В'етнама могуць прыняць актыўны ўдзел у рэалізацыі розных праектаў у Беларусі, у тым ліку ў галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці, турызму.

"Важным у гэтым кантэксце ўяўляецца выкарыстанне пераваг зоны свабоднага гандлю паміж В'етнамам і Беларуссю як краінай - удзельніцай Еўразійскага эканамічнага саюза", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён таксама канстатаваў з'яўленне новых магчымасцей для развіцця больш цеснай кааперацыі, у тым ліку праз стварэнне сумесных вытворчасцей, сэрвісных цэнтраў, удзел у перспектыўных інфраструктурных праектах. "Мы гатовы аказаць максімальнае садзейнічанне в'етнамскім партнёрам у рабоце на рынку Беларусі", - заявіў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі